ЦІ́МКАВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Капыльскім р-не Мінскай вобл., за 500 м на Пд ад в. Цімкавічы. Створана ў 1975 на р. Мажа. Пл. 0,75 км², даўж. 5,7 км, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 4,2 м, аб’ём вады 1,16 млн. м³. Правы бераг разараны, левы (у вярхоўі высокі, да плаціны паніжаецца і пераходзіць у спадзісты) пад лугам. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
т. 17, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)